Спаборніцтвы завяршыліся ў Тэгеране (Іран). Усяго ў конкурсе ўдзельнічалі больш за тры сотні школьнікаў з 84 краін.
Лепшы вынік з чатырох членаў беларускай зборнай паказаў Артур Петухоўскі — выхаванец гімназіі №8 г. Віцебска. Ён заняў 43-е месца ў турнірнай табліцы алімпіяды і стаў уладальнікам “серабра”. Таксама сярэбраны медаль заваяваў Аляксандр Кернажыцкі з магілёўскай гімназіі №2. Бронзавыя прызёрамі сталі Кірыл Гулін (сярэдняя школа №2 г. Лунінца) і Фёдар Карабейнікаў (гомельская гімназія №51).
Каманду Беларусі трэніравалі старшы выкладчык кафедры вылічальнай матэматыкі ФПМІ БДУ Аляксей Тоўсцікаў і дацэнт кафедры інжынернай псіхалогіі і эрганомікі БДУІР Ірына Кірыновіч.
Адзначым, што летась каманда беларускіх школьнікаў-праграмістаў таксама прывезла з міжнароднай алімпіяды па інфарматыцы дзве сярэбраныя і дзве бронзавыя ўзнагароды.
Надзея НІКАЛАЕВА
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/adukacyya