Аб гэтым заявіла ўчора міністр інфармацыі Лілія Ананіч на рэгіянальным семінары-практыкуме «Інфармацыйнае забеспячэнне сацыяльна-эканамічнага развіцця Мінскай вобласці і задачы сродкаў масавай інфармацыі», перадае карэспандэнт БЕЛТА.
«Сёння сродкі масавай інфармацыі працуюць ва ўмовах жорсткай канкурэнцыі, — адзначыла Лілія Ананіч. — Беларусь адкрыта дэманструе сваю інфармпрастору і пры гэтым сістэмна працуе над умацаваннем нацыянальных сродкаў масавай інфармацыі».
На думку Ліліі Ананіч, рэгіянальныя СМІ — гэта пласт прэсы для кожнага чалавека. Менавіта ў рэгіёнах, ідучы па вуліцы, журналіст можа сустрэць свайго героя, а герой — зайсці ў рэдакцыю і распытаць пра змест газетных старонак.
Газеты павінны быць канкурэнтаздольныя, упэўнена міністр інфармацыі. Неабходна практычная работа кожнай рэдакцыі па сувязі са сваімі чытачамі. Інфармацыйнае поле сёння сур'ёзна змянілася. Змянілася і якасць журналістыкі.
Лілія Ананіч акцэнтавала ўвагу на тэме, якая цяпер вельмі актуальная для СМІ, — уборачнай кампаніі. Вялікія фота на першай паласе працаўнікоў палёў упрыгожаць газету, яна будзе «дыхаць цяплом». Такую газету захочацца перагледзець не адзін раз. «Менавіта такія выданні і праекты вяртаюцца да чытача. У іх не абязлічаная журналістыка, а якасная, з глыбокай аналітыкай», — падкрэсліла яна.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/gramadstva
[2] https://zviazda.by/be/medyya
[3] https://zviazda.by/be/tags/srodki-masavay-infarmacyi
[4] https://zviazda.by/be/tags/liliya-ananich-1