Аб гэтым паведамілі галоўныя аператары сотавай сувязі.
Тры галоўных тэлекамунікацыйных аператара Кітая маюць намер у тэставым рэжыме запусціць тэхналогію 5G ў некалькіх гарадах на працягу другога паўгоддзя бягучага года, перадае "Жэньмінь жыбаа" анлайн" [3].
Пілотныя праекты будуць запушчаны ў такіх гарадах, як Пекін, Шанхай, Чунцын, Гуанчжоу, Нанкін, Сучжоу і Нінбо, паведамілі крыніцы ў кампаніях China Mobile, China Unicom і China Telecom. У гэтых гарадах кампаніі правядуць тэставанне тэхналогіі 5G, будуць пабудаваны адпаведныя базавыя станцыі і запушчаны такія дадаткі як "аўтаномнае кіраванне", "разумныя гарады" і "разумныя дамы".
Не выключаецца магчымасць далейшага запуску пілотных праектаў яшчэ як мінімум у 10 гарадах правінцый Цзянсу, Хайнань, Шаньсі, Шаньдун, Чжэцзян і Хэбэй. Рэалізацыя гэтых праектаў, як мяркуюць спецыялісты, будзе спрыяць таму, што Кітай будзе адыграваць лідзіруючую ролю ў развіцці стандартаў 5G у свеце і пракладзе шлях камерцыялізацыі і далейшаму развіццю гэтай тэхналогіі.
Дарэчы, у Кітаі камерцыйнае ўкараненне пятага пакалення мабільных сетак чакаецца да 2020 года.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/u-svece
[2] https://zviazda.by/be/vestki-z-kitaya-0
[3] http://russian.people.com.cn/
[4] https://zviazda.by/be/vestki-z-kitaya