Такую статыстыку прыводзіць праграма «Ла Страда». Калі ў 2013 годзе сярод абанентаў інфалініі па бяспечным выездзе і знаходжанні за мяжой «113» толькі восем працэнтаў выбіралі Польшчу для працаўладкавання, то летась такіх было 22 працэнты.
Большасць жа працоўных мігрантаў традыцыйна ездзіць у Расію. Праўда, калі ў 2013-м работай у гэтай краіне цікавіліся 53 працэнты абанентаў, то ў 2016-м амаль удвая менш — 27 працэнтаў.
— Магчыма, гэта звязана з тым, што ў Расіі працягваецца крызіс і працоўных месцаў больш не становіцца, — лічыць кіраўнік праграмы «Ла Страда» Алена НЕСЦЯРУК. — Акрамя таго, Польшча стараецца прыцягваць спецыялістаў менавіта з блізкіх краін, ствараючы спрыяльныя ўмовы.
Павелічэнне колькасці працоўных мігрантаў, што з'язджаюць у Польшчу, пацвярджае і той факт, што з мінулага года з'явіліся 32 новыя фірмы і ІП, якія маюць ліцэнзію на працаўладкаванне грамадзян за мяжой і прапануюць паслугі па пошуку работы менавіта ў Польшчы. Для параўнання: усяго ў Беларусі працуе 38 ліцэнзіятаў, якія займаюцца пасярэдніцтвам у працаўладкаванні ў польскім рэгіёне.
У цэлым у топ-5 геаграфічных пераваг патэнцыйных мігрантаў уваходзяць Польшча (12,4%), Расія (9%), Германія (8,2%), Італія (4,8%) і Турцыя (4,4%). Звяртаюцца на інфалінію і ахвотныя прыехаць у Беларусь — такіх абанентаў 13,9 працэнта.
Па ацэнках Інстытута сацыялогіі пры НАН Беларусі, цяпер работу за мяжой шукаюць каля 8—10 працэнтаў беларусаў.
Наталля ЛУБНЕЎСКАЯ
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/natallya-lubneuskaya
[2] https://zviazda.by/be/gramadstva
[3] mailto:lubnеuskауа@zvіаzdа.bу
[4] https://zviazda.by/be/tags/pracauladkavanne
[5] https://zviazda.by/be/tags/polshcha