У Міністэрстве адукацыі расказалі, як будуць адпачываць школьнікі ў 2017/2018 навучальным годзе, каб бацькі маглі загадзя спланаваць іх канікулярны час.
Першая вучэбная чвэрць будзе доўжыцца ў беларускіх школах з 1 верасня па 28 кастрычніка. Другая — з 8 лістапада па 23 снежня. Трэцяя — з 8 студзеня па 24 сакавіка, а чацвёртая — з 2 красавіка па 31 мая.
Такім чынам, працягласць асенніх канікулаў складзе 10 дзён (з 29 кастрычніка па 7 лістапада ўключна). Зімой школьнікі будуць адпачываць 15 дзён (з 24 снежня 2017 года па 7 студзеня 2018 года) і вясной — 8 дзён (з 25 сакавіка па 1 красавіка).
Для навучэнцаў першых і другіх класаў у трэцяй вучэбнай чвэрці прадугледжаны дадатковыя зімовыя канікулы (з 12 па 18 лютага 2018 года) агульнай працягласцю 7 дзён. Летнія канікулы стартуюць для беларускіх школьнікаў 1 чэрвеня. Апошні дзень адпачынку — 31 жніўня. Такім чынам працягласць летніх канікулаў складзе 92 дні.
Надзея НІКАЛАЕВА
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/nadzeya-nikalaeva
[2] https://zviazda.by/be/gramadstva
[3] https://zviazda.by/be/adukacyya
[4] mailto:nіkаlаеvа@zvіаzdа.bу
[5] https://zviazda.by/be/tags/kanikuly