Паважаныя сябры!
Віншую вас са 100-гадовым юбілеем выхаду ў свет першага нумара газеты «Звязда».
Заснаваная ў няпросты час узрушэнняў і перамен у жніўні 1917 года, «Звязда» стала сапраўдным летапісам жыцця беларускага грамадства. Яе гісторыя непарыўна звязана з гісторыяй Беларусі і нашага народа. Праз газету родная мова даходзіць да кожнага сэрца.
«Звязда» не пераставала выдавацца нават падчас Вялікай Айчыннай вайны. Газету выпускалі ў мінскім падполлі, пасля — на партызанскім востраве Зыслаў. Друкаванае слова заклікала людзей да барацьбы з захопнікамі, надавала ўпэўненасць і сілы. Нездарма пасля вайны «Звяздзе» прысвяцілі чатыры помнікі — унікальны выпадак, які яскрава сведчыць пра значнасць газеты для беларусаў.
Шануючы традыцыі аб'ектыўнасці і ўзважанасці ў падачы інфармацыі, увагі да простага чалавека, якія былі закладзены не адным пакаленнем журналістаў, перыядычнае выданне застаецца для свайго чытача кампетэнтнай крыніцай інфармацыі і спагадлівым суразмоўцам.
Жадаю калектыву рэдакцыі здароўя, натхнення, плёну ў працы дзеля росквіту нашай роднай Беларусі.
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь
Аляксандр Лукашэнка.
9 жніўня 2017 года.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/palityka
[2] https://zviazda.by/be/prezident
[3] https://zviazda.by/be/tags/zvyazdze-100-god