На мінулым тыдні ў Савеце Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі старшыня Пастаяннай камісіі па міжнародных справах і нацыянальнай бяспецы Сяргей РАХМАНАЎ правёў сустрэчу са старшынёй японскай некамерцыйнай арганізацыі «Happy Road Net» Ю. Нісімота і японскімі школьнікамі.
Парламентарый азнаёміў членаў дэлегацыі з дзейнасцю Савета Рэспублікі, а таксама расказаў пра тое, як у міжсесійны перыяд вядзецца работа над законапраектамі. Асобна Сяргей Рахманаў спыніўся на парадку разгляду праектаў законаў на сесіях Савета Рэспублікі. Акрамя дзейнасці верхняй палаты беларускага парламента, удзельнікі закранулі тэму беларуска-японскага супрацоўніцтва, а менавіта — магчымасці пашырэння ўзаемаадносін у гуманітарнай, турыстычнай і адукацыйнай сферах.
Арганізацыя «Happy Road Net» размяшчаецца ў рэгіёне Хамадоры ва ўсходняй частцы прэфектуры Фукусіма. Сумесна з вучнямі сярэдняй і старшай школы арганізацыя займаецца валанцёрскай дзейнасцю для развіцця свайго раёна.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/palityka
[2] https://zviazda.by/be/parlament
[3] https://zviazda.by/be/tags/syargey-rahmanau
[4] https://zviazda.by/be/tags/myascovae-samakiravanne