Учора члены Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі па правах чалавека, нацыянальных адносінах і СМІ Васіль Бараннік, Адам Кавалька і Валянціна Ражанец усклалі кветкі да помніка Герою Савецкага Саюза Уладзіміру Амельянюку, які рэдагаваў «Звязду» ў 1942 годзе.
Помнік знаходзіцца каля Чырвонага касцёла ў Мінску. На гэтым месцы ў маі 1942-га адважны падпольшчык і журналіст быў забіты... Але памяць пра яго жыве, у тым ліку сярод мінчан: адна са сталічных вуліц названа яго імем.
Члены Палаты прадстаўнікоў успомнілі доўгі шлях, які газета «Звязда» прайшла разам са сваімі чытачамі: падчас вайны клікала на барацьбу з ворагам, пасля — аднаўляла гаспадарку. Сёння газету «Звязда» і Палату прадстаўнікоў аб'ядноўвае шматгадовае дзелавое супрацоўніцтва.
Надзея АНІСОВІЧ
Фота Анатоля КЛЕШЧУКА
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/author/nadzeya-anisovich
[2] https://zviazda.by/be/gramadstva
[3] https://zviazda.by/be/medyya
[4] mailto:аnіsоvісh@zvіаzdа.bу
[5] https://zviazda.by/be/tags/zvyazdze-100-god