Жыхары Вялікабрытаніі атрымаюць новае права прымусіць сацыяльныя медыякампаніі і анлайн-трэйдараў выдаляць іх асабістыя дадзеныя ў адпаведнасці з законамі, якія будуць прапанаваныя ўрадам гэтым летам, паведамляе The Guardian.
Пра гэта заявіў міністр лічбавых тэхналогій Вялікабрытаніі Мэт Хэнкок.
«Новы законапраект аб абароне дадзеных дасць нам адзін з самых надзейных, але дынамічных набораў законаў аб дадзеных у свеце», - сказаў ён.
Па словах Хэнкока, гэта дасць людзям больш кантролю над іх дадзенымі, запатрабуе большай згоды на яго выкарыстанне і падрыхтуе Брытанію для Brexit.
gazeta.ru [1]
Спасылкі
[1] https://www.gazeta.ru/tech/news/2017/08/07/n_10402861.shtml
[2] https://zviazda.by/be/tags/internet