«Стандарты распрацоўваюцца для шырокага кола спажыўцоў. На асноўныя віды харчовай прадукцыі, уключаючы малочную і мясную, ужо распрацаваны і дзейнічаюць дзяржаўныя стандарты, выконваючы патрабаванні якіх, і зараз магчыма вырабляць прадукцыю без ГМА, з мінімальным утрыманнем солі і цукру. Усё залежыць ад таго, якім чынам вытворца распрацуе рэцэптуру, падабраўшы сыравіну і яе суадносіны. Немалаважны таксама і попыт на такую прадукцыю на рынку з боку пакупнікоў, а гэта ўжо новая культура спажывання».
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/ekspert
[2] https://zviazda.by/be/tags/ekspert