Штогод напярэдадні новага навучальнага года сем'ям, якія выхоўваюць траіх і больш дзяцей, даецца аднаразовая матэрыяльная дапамога да навучальнага года. У Міністэрстве працы і сацыяльнай абароны паведамілі, якую падтрымку атрымаюць шматдзетныя сем'і сёлета.
Спецыялісты міністэрства заявілі, што выплата матэрыяльнай дапамогі прадугледжана на кожнага навучэнца, які навучаецца ва ўстановах агульнай сярэдняй і спецыяльнай адукацыі, у памеры да 30% бюджэту пражытковага мінімуму, дзеючага на 1 жніўня 2017 году (да 59,27 руб.).
У 2017 годзе такую дапамогу плануецца аказаць 63,6 тыс. сем'яў на 154,7 тыс. дзяцей.
У міністэрстве таксама адзначылі, што малазабяспечаным сем'ям дапамога на падрыхтоўку дзяцей да школы аказваецца ў рамках дзяржаўнай адраснай сацыяльнай дапамогі (у выглядзе аднаразовай або штомесячнай сацыяльных дапамог).
Па пытаннях прадастаўлення аднаразовай матэрыяльнай дапамогі да навучальнага года, а таксама аказання дзяржаўнай адраснай сацыяльнай дапамогі неабходна звяртацца ў мясцовы выканкам.
Святлана Бусько
busko@zviazda.by [4]
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/svyatlana-busko
[2] https://zviazda.by/be/gramadstva
[3] https://zviazda.by/be/sacyyalnaya-padtrymka
[4] mailto:busko@zviazda.by
[5] https://zviazda.by/be/tags/shmatdzetnyya