Міжнародная федэрацыя хакея апублікавала каляндар матчаў чэмпіянату свету 2018 года ў элітным дывізіёне. Нагадаем, планетарнае першынство пройдзе ў дацкіх гарадах Капенгаген і Хернінг з 4 па 20 мая. Зборная Беларусі згуляе ў групе А, дзе сустрэнецца са зборнымі Расіі, Швецыі, Чэхіі, Швейцарыі, Славакіі, Францыі і Аўстрыі. Матчы групы А прыме ў Капенгагене Royal Arena ўмяшчальнасцю 12,5 тыс. чалавек.
Удзельнікамі турніру ў групе В стануць зборныя Канады, Германіі, ЗША, Фінляндыі, Нарвегіі, Латвіі, Рэспублікі Карэя і гаспадыня турніру — Данія. Гульні гэтай групы пройдуць на Jyske Bank Boxen у Хернінгу, якая ўмяшчае 11 тыс. гледачоў.
Свой першы матч на турніры зборная Беларусі правядзе супраць дзеючых чэмпіёнаў свету — каманды Швецыі, а завершыць групавы этап паядынкам супраць Славакіі.
Расклад матчаў:
Чвэрцьфінальныя паядынкі пройдуць на абедзвюх арэнах, а паўфіналы, запланаваныя на 19 мая, і фінал 20 мая прыме Royal Arena. Білеты на сусветны хакейны форум — 2018 паступяць у продаж 1 верасня.
Дар'я ЛАБАЖЭВІЧ
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/darya-labazhevich
[2] https://zviazda.by/be/sport
[3] mailto:lobazhevich@zviazda.by
[4] https://zviazda.by/be/tags/hakey
[5] https://zviazda.by/be/tags/alimpiec