Міністэрства працы і сацыяльнай абароны ў сувязі са зваротамі грамадзян растлумачыла некаторыя асаблівасці прымянення навацый новай рэдакцыі Закона «Аб дзяржаўных дапамогах сем'ям, якія выхоўваюць дзяцей».
Новыя нормы ўступілі ў сілу з 1 ліпеня гэтага года. Гэта не датычыцца вылічэнняў і перыядычнасці пераразліку памераў дапамогі па доглядзе дзіцяці ва ўзросце да 3 гадоў, якія ўступілі ў сілу з 1 жніўня гэтага года.
Што датычыцца памераў дапамогі па доглядзе дзіцяці ва ўзросце да 3 гадоў, то ў ліпені яны засталіся такімі ж, як і ў чэрвені 2017 года.
Незалежна ад даты падачы заявы на той ці іншы від дапамогі (да 1 ліпеня або пасля 1 ліпеня 2017 года) нормы новай і старой рэдакцыі закона прымяняюцца наступным чынам.
Па адначасовых дапамогах (у сувязі з нараджэннем дзіцяці і жанчынам, якія сталі на ўлік у арганізацыях аховы здароўя да 12-тыднёвага тэрміну цяжарнасці):
Па дапамогах па цяжарнасці і родах і дапамогах па часовай непрацаздольнасці па доглядзе дзіцяці:
Па штомесячных дапамогах
Гэта датычыцца дапамог па доглядзе дзіцяці ва ўзросце да 3 гадоў, на дзяцей ва ўзросце ад 3 да 18 гадоў, на дзяцей, старэйшых за 3 гады з асобных катэгорый сем'яў, на дзіця ва ўзросце да 18 гадоў, інфіцыраванага вірусам імунадэфіцыту чалавека, па доглядзе дзіцяці-інваліда ва ўзросце да 18 гадоў:
калі штомесячныя дапамогі прадугледжаны за перыяд па 30 чэрвеня 2017 года ўключна, то прымяняюцца нормы старой рэдакцыі закона. Калі штомесячныя дапамогі прадугледжаны за перыяд з 1 ліпеня 2017 года і пазней — прымяняюцца нормы новай рэдакцыі закона.
Усе новаўвядзенні па штомесячных дапамогах, права на якія выдзяляецца новай рэдакцыяй закона (калі такое права адсутнічае ў старой рэдакцыі), уводзяцца ў дзеянне з 1 ліпеня бягучага года.
Грамадзянам прадастаўлены 6-месячны тэрмін для падачы заявы і атрымання дапамог (права на якія ўзнікла па новых нормах) за ўвесь перыяд, пачынаючы з 1 ліпеня 2017 года.
Гэты тэрмін заканчваецца 2 студзеня 2018 года.
Святлана БУСЬКО
buskо@zvіаzdа.bу [4]
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/svyatlana-busko
[2] https://zviazda.by/be/gramadstva
[3] https://zviazda.by/be/sacyyalnaya-padtrymka
[4] mailto:buskо@zvіаzdа.bу
[5] https://zviazda.by/be/tags/ministerstva-pracy-i-sacyyalnay-abarony
[6] https://zviazda.by/be/tags/dzicyachaya-dapamoga