Старшыня Савета Рэспублікі Міхаіл Мясніковіч правёў сустрэчу з нававыбраным Прэзідэнтам Ірана Хасанам Раўхані і ад імя кіраўніка беларускай дзяржавы павіншаваў яго з афіцыйным уступленнем на пасаду. У ходзе сустрэчы бакі абмеркавалі пытанні развіцця двухбаковых адносін, гандлёва-эканамічнага, гуманітарнага і інвестыцыйнага супрацоўніцтва.
Адной з тэм абмеркавання сталі перспектыўныя сумесныя праекты ў машынабудаўнічай галіне. Хасан Раўхані, паказаўшы на важнасць прамысловай кааперацыі дзвюх краін, асабліва адзначыў высокі ўзровень якасці беларускай прадукцыі. Бакамі падкрэслена важнасць супрацоўніцтва ў рамках міжнароднага транспартнага калідора «Поўнач — Поўдзень», здольнага пашырыць гарызонты двухбаковых гандлёва-эканамічных адносін і забяспечыць рост узаемнага тавараабароту.
Прэзідэнт Ірана падзякаваў Рэспубліцы Беларусь за канструктыўную ролю, якую яна адыгрывае ў працэсе заключэння пагаднення паміж ЕАЭС і Іранам, адзначыўшы, што гэта аб'яднанне фарміруе «новую якасць» эканамічных сувязяў у рэгіёне. Прэзідэнт Ірана пацвердзіў запрашэнне ў адрас Аляксандра Лукашэнкі наведаць Ісламскую Рэспубліку Іран з афіцыйным візітам.
Вераніка ПУСТАВІТ
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/veranika-pustavit
[2] https://zviazda.by/be/palityka
[3] https://zviazda.by/be/parlament
[4] mailto:pustavіt@zvіazda.by
[5] https://zviazda.by/be/tags/mihail-myasnikovich
[6] https://zviazda.by/be/tags/iran
[7] https://zviazda.by/be/tags/eaes
[8] https://zviazda.by/be/tags/myascovae-samakiravanne