1 верасня Улад Узгарок пойдзе ўжо ў 6 клас. Таму да выбару канцылярскіх тавараў ставіцца лёгка.
— Бяром гэта? — пытаецца мама Наталля Леанідаўна, і сын адразу ж пагаджаецца.
Па апошнія пакупкі яны завіталі на школьны базар каля Цэнтральнага ўнівермага ў Смалявічах. Падрыхтоўвала да школы Улада сям'я ў некалькі «этапаў»: спачатку адзенне і абутак, пасля — сшыткі, ручкі, алоўкі. І заплечнік.
Дарэчы, каля ўнівермага смалявіцкія валанцёры Чырвонага Крыжа праводзяць акцыю «У школу разам!» Усе ахвотныя могуць набыць усё неабходнае не толькі сабе, але і дзеткам, што засталіся без бацькоў. Смалявічы актыўна прымаюць удзел, бо добра знаёмыя з гэтай акцыяй — праводзіцца яна ўжо чацвёрты год.
Фота Марыны БЕГУНКОВАЙ
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/gramadstva
[2] https://zviazda.by/be/tags/fota-dnya