У Баранавіцкім раёне каля вёскі Дубава адбылася аварыя, у якой загінулі дзве жанчыны.
Дарожна-транспартнае здарэнне мела месца на скрыжаванні каля 20.15. Аўтамабіль «Мазда 626» выехаў на галоўную дарогу і сутыкнуўся з «Пежо 206», што рухалася па ёй. У выніку загінула жанчына — кіроўца «Мазды» — майстар на прыватным прадпрыемстве, і яе 59-гадовая маці-пенсіянерка, якая сядзела на пярэднім сядзенні. За рулём «Пежо» была 23-гадовая непрацуючая жыхарка вёскі Малая Каўпеніца. Яна ехала адна, шпіталізацыя ёй не спатрэбілася. Заведзена крымінальная справа, міліцыя просіць адгукнуцца сведак аварыі.
Сяргей РАСОЛЬКА
rs@zviazda.by [5]
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/syargey-rasolka
[2] https://zviazda.by/be/gramadstva
[3] https://zviazda.by/be/zdarenni
[4] https://zviazda.by/be/regiyony-0
[5] mailto:rs@zviazda.by
[6] https://zviazda.by/be/tags/baranavicki-rayon
[7] https://zviazda.by/be/tags/dtz