Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка выказаў спачуванні Каралю Іспаніі Філіпу VI, родным загінуўшых і пацярпелых у выніку тэрактаў у Барселоне і Камбрыльсе. Пра гэта паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што беларускі народ смуткуе разам з усімі іспанцамі.
"На жаль, дзеля дасягнення сваіх мэтаў, чужых сучаснаму грамадству, фанатычна настроеныя асобы выкарыстоўваюць жорсткія, бесчалавечныя і адначасова баязлівыя спосабы, накіраваныя супраць мірных нявінных грамадзян. Іх дзеянні не маюць апраўдання, а самі яны заслугоўваюць справядлівага і суровага пакарання", - гаворыцца ў спачуванні.
Аляксандр Лукашэнка выказаў упэўненасць, што іспанскі народ мужна перанясе гэтыя выпрабаванні і здолее зберагчы здабытыя дэмакратычныя каштоўнасці і адзінства нацыі.
БЕЛТА [1]
Спасылкі
[1] http://www.belta.by
[2] https://zviazda.by/be/tags/ispaniya-0
[3] https://zviazda.by/be/tags/belarus