Малодшы сын Прэзідэнта Беларусі Мікалай Лукашэнка намалаціў на камбайне 5 т збожжа. Пра гэта паведамілі ў навінавым эфіры тэлеканала "Беларусь 1".
Кіраўнік дзяржавы сёння ў час наведвання гаспадарак у Шклоўскім і Аршанскім раёнах азнаёміўся з работай флагманскага камбайна вытворчасці "Гомсельмаш". Ён прапанаваў выпрабаваць камбайн на хаду. Месца камбайнёра заняў адзін з працаўнікоў сельгаспрадпрыемства. Побач з ім размясціўся малодшы сын Прэзідэнта Мікалай. Аляксандр Лукашэнка заняў месца на пляцоўцы каля кабіны і азнаёміўся з працай тэхнікі ў працэсе жніва.
"Праз некаторы час за рулём камбайна ўжо сам Мікалай. Бункер камбайна ён папоўніў першымі для сябе 5 т збожжа", - распавялі ў тэлеэфіры.
БЕЛТА [1]
Спасылкі
[1] http://www.belta.by
[2] https://zviazda.by/be/tags/zhnivo-2017-0