Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Прэзідэнта Венгрыі Янаша Адэра з нацыянальным святам - Днём Святога Іштвана, паведамілі ў прэс-службе кіраўніка беларускай дзяржавы.
"Беларуска-венгерскія адносіны ўпэўнена развіваюцца, разам з тым застаецца яшчэ шмат перспектыў для далейшага пашырэння супрацоўніцтва ва ўсіх галінах на карысць грамадзян нашых дзяржаў", - гаворыцца ў віншаванні.
Аляксандр Лукашэнка дадаў, што разлічвае на падтрымку Янаша Адэра як у справе ўмацавання двухбаковага палітычнага і гандлёва-эканамічнага партнёрства Беларусі і Венгрыі, так і пры ўзаемадзеянні ў міжнародных арганізацыях.
БЕЛТА [1]
Спасылкі
[1] http://www.belta.by
[2] https://zviazda.by/be/tags/aliaksandr-luka%C5%A1enka
[3] https://zviazda.by/be/tags/vengryya