Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў з юбілеем народнага артыста РСФСР Андрэя Канчалоўскага, паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
"Вамі створана мноства яркіх, запамінальных работ у кінематографе і тэатральным мастацтве. Ваша плённая дзейнасць заваявала любоў аўдыторыі гледачоў і прызнанне прафесійнай грамадскасці не толькі ў Расіі, але і за яе межамі", - гаворыцца ў віншаванні.
Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што ў Беларусі Андрэя Канчалоўскага ведаюць і цэняць як майстра, глыбока захопленага любімай справай, чалавека, які нястомна імкнецца да заваявання новых творчых вяршыняў.
"Упэўнены, Ваша шматгранная дзейнасць і ў далейшым будзе садзейнічаць умацаванню дружбы і культурных сувязяў паміж нашымі народамі", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.
БЕЛТА [1]
Спасылкі
[1] http://www.belta.by
[2] https://zviazda.by/be/tags/aliaksandr-luka%C5%A1enka