Дзякуючы Івану Будзічу — жыхару Лепеля, — пра беларускіх мядзведзяў ведаюць у Англіі, Германіі, Даніі, Малдове, Расіі, Эстоніі. У гэтых і іншых краінах знаходзяцца разьбяныя скульптуры самабытнага майстра. Іван Мікалаевіч Будзіч — адзіны з нямногіх рэзчыкаў па дрэве, які сваё творчае жыццё прысвяціў «касалапаму чырванакніжніку». Мядзведзь у яго атрымліваецца ў розных ролях, напрыклад паляўнічым, урачом, музыкантам, вайскоўцам... Добрым, пяшчотным, усмешлівым, цікаўным, бывае і сумным. І ніводны вобраз драпежніка не паўтарае папярэднія.
Сёлета на фестывалі «Славянскі базар» на пленэры-конкурсе разьбяроў Іван Будзіч за свайго мядзведзя атрымаў першае месца.
У майстэрні мастака цяпер стаяць яго новыя творы на мядзведжую тэму: хутка тры мішкі ўпрыгожаць тэрыторыю Лепельскага ваеннага санаторыя.
Анатоль КЛЯШЧУК, фота аўтара
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/anatol-klyashchuk
[2] https://zviazda.by/be/gramadstva
[3] https://zviazda.by/be/tags/fota-dnya