Непрацуючыя жыхары пасёлка Кастрычніцкі на вадаёме былых торфараспрацовак «Разлівы» сеткамі лавілі рыбу.
Іх затрымалі супрацоўнікі Баранавіцкай міжраённай інспекцыі, калі мужчыны везлі на веласіпедзе тры мяхі з рыбай. У іх знаходзілася 37,5 кілаграма незаконнай здабычы, а дакладней — 115 карасёў, два ліні і адзін шчупак. Урон навакольнаму асяроддзю ацэнены ў памеры 2 990 рублёў, кошт рыбы склаў 232 рублі. А меру адказнасці грамадзян за ўчыненае браканьерства вызначыць суд.
Святлана ЯСКЕВІЧ
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/svyatlana-yaskevich
[2] https://zviazda.by/be/gramadstva
[3] https://zviazda.by/be/zdarenni
[4] mailto:уасkеvісh@zvіаzdа.bу
[5] https://zviazda.by/be/tags/loulya-ryby
[6] https://zviazda.by/be/tags/setki
[7] https://zviazda.by/be/tags/brakanerstva