Так называлася акцыя, арганізаваная ў Віцебску па ініцыятыве ДАІ УУС аблвыканкама. Мэта — прыцягнуць увагу ўдзельнікаў дарожнага руху да неабходнасці прытрымлівацца правілаў.
У мінулую суботу ў парку адпачынку на беразе ракі Віцьба можна было навучыцца правілам паводзінаў на дарогах. У прыватнасці, кіроўцам прапаноўвалі засвоіць рэагаванні на раптоўнае з'яўленне дзіцяці на дарозе ў двары. Імітаваліся снежныя заносы, кіраванне аўто ў нецвярозым стане (пры дапамозе спецыяльных акуляраў). Праводзіліся віктарыны і конкурсы. Пераможцам выпрабаванняў гарантаваліся прызы, сярод іх заплечнікі, шыны, аўтакрэслы, сертыфікаты на навучанне ў аўташколах...
Дружнымі апладысментамі публіка суправаджала выступленне кінолага з сабакам з дэпартамента аховы. Адбылася дэманстрацыя амуніцыі і міліцэйскай зброі. Вялікі інтарэс выклікала аўтамабільная тэхніка ДАІ часоў СССР.
Аляксандр ПУКШАНСКІ
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/alyaksandr-pukshanski
[2] https://zviazda.by/be/gramadstva
[3] mailto:рukshаnskі@zvіаzdа.bу
[4] https://zviazda.by/be/tags/dtz
[5] https://zviazda.by/be/tags/dai
[6] https://zviazda.by/be/tags/akcyya
[7] https://zviazda.by/be/tags/vicebsk
[8] https://zviazda.by/be/tags/dzeci
[9] https://zviazda.by/be/tags/byaspeka