Пакеты з канцылярскімі прыладамі, сшыткі і дзіцячыя часопісы ўручыла сваім шматдзетным супрацоўнікам кіраўніцтва Магілёўскага філіяла Белпошты.
Віншаванні прымалі паштальёны Наталля Аўдзеева, маці чацвярых дзяцей, і Тамара Царонак, у сям'і якой выхоўваецца трое дзетак.
— Такім чынам мы далучыліся да дабрачыннай акцыі «Прафсаюзы — дзецям», — адзначыла дырэктар Магілёўскага філіяла РУП «Белпошта» Алена Котава. — За кошт прафсаюзных сродкаў на нашым прадпрыемстве аказваецца матэрыяльная дапамога шматдзетным, малазабяспечаным і апякунскім сем'ям, а таксама сем'ям, дзеці якіх ідуць у першы клас.
Нэлі ЗІГУЛЯ
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/neli-zigulya
[2] https://zviazda.by/be/gramadstva
[3] mailto:zigulya@zviazda.by
[4] https://zviazda.by/be/tags/belposhta