Наследны прынц Даніі Фрэдэрык не змог з першага разу трапіць у бар у аўстралійскім горадзе Брысбен, штат Квінслэнд.
49-гадовы кронпрынц, які наведваў штат для ўдзелу ў яхтавай рэгаце, паспрабаваў прайсці ў бар, аднак супрацоўнікі адмовіліся прапускаць мужчыну. Паводле мясцовых законаў пасля 22.00 усе наведвальнікі ўстаноў, дзе прадаюцца алкагольныя напоі, павінны ў абавязковым парадку прад'яўляць дакументы. The Telegraph адзначае, што спадчынніка дацкага трона ў выніку прапусцілі: супрацоўнікі ўстановы зверылі яго асобу, адшукаўшы інфармацыю ў гугле. Пасля з'яўлення гісторыі ў СМІ ўрад штата Квінслэнд адзначыў, што работнікі бара прымянілі закон аднолькава да ўсіх наведвальнікаў, а «прынц відавочна не пакрыўдзіўся на гэта, паколькі неўзабаве вярнуўся і яму дазволілі ўвайсці».
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/kaleydaskop
[2] https://zviazda.by/be/teletydzen
[3] https://zviazda.by/be/tags/teletydzen
[4] https://zviazda.by/be/tags/prync
[5] https://zviazda.by/be/tags/bar
[6] https://zviazda.by/be/tags/daniya