Дата: 55 гадоў таму, 1 верасня 1962 года, адкрылася школа №2 г. Стоўбцы.
Пра яе, сваю школу, я магу расказваць шмат. Там працавалі цудоўныя педагогі: настаўніца рускай мовы і літаратуры Галіна Міхайлаўна Булынка, беларускай мовы і літаратуры — Мікалай Сцяпанавіч Багданкевіч, нямецкай мовы — Роза Сулейманаўна Віткун, геаграфіі — Любоў Давыдаўна Ткачова... Два педагогі — матэматык Мікалай Якаўлевіч Лазук і хімік Леанід Іосіфавіч Сіткевіч — сталі заслужанымі настаўнікамі Беларусі.
На жаль, зусім нядаўна пайшла з жыцця біёлаг Анастасія Максімаўна Сіткевіч, яшчэ раней не стала незабыўнага настаўніка фізікі Усевалада Мікалаевіча Пражога — любімца ўсіх вучняў...
Яны, гэтыя вучні, перамагалі ў раённых і абласных алімпіядах, праводзілі дыспуты, займаліся ў гуртках, ігралі ў духавым і струнным аркестрах, спявалі ў хоры, рыхтавалі тэматычныя вечары і канцэрты. Вучыцца ў нашай школе ў атмасферы ўзаемнай павагі паміж настаўнікамі і дзецьмі было вельмі цікава!
А таму хочацца шчыра павіншаваць усіх настаўнікаў (былых і цяперашніх), усіх выпускнікоў, усіх супрацоўнікаў з прыгожай датай, з пачаткам навучальнага года і папрасіць цяперашніх вучняў жыць так, каб школа імі толькі ганарылася!
Т. А. Сухая, г. Мінск
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/gramadstva
[2] https://zviazda.by/be/tags/dzen-vedau