Навучэнцам, студэнтам, аспірантам, настаўнікам, навукова-педагагічным работнікам.
Дарагія сябры!
Віншую вас з Днём ведаў!
Шлях чалавека ў вялікае жыццё пачынаецца са школьнай лаўкі, дзе фарміруецца яго характар і светапогляд, адбываецца станаўленне асобы.
1 верасня ў жыцці навучэнцаў адкрыецца новая старонка, напоўненая цікавымі сустрэчамі, незабыўнымі ўражаннямі і бязмежнымі магчымасцямі. З асаблівым хваляваннем гэтай яркай падзеі чакалі зусім юныя грамадзяне нашай краіны, для якіх прагучыць першы ў іх жыцці званок. Важным і вызначальным у выбары прафесіі будзе гэты год для выпускных класаў.
У гэты дзень словы шчырай удзячнасці выказваем педагогам. Ваш прафесіяналізм, адданасць справе і цярпенне дапамагаюць падрастаючаму пакаленню набываць глыбокія веды і развіваць таленты. Сваім прыкладам вы фарміруеце ў іх пачуццё патрыятызму і гонару за Айчыну. Адказная роля ў гэтым працэсе належыць і бацькам. Перакананы, што толькі сумеснымі намаганнямі можна выхаваць дастойных грамадзян Беларусі, якія будуць жыць і працаваць на карысць сваёй краіны.
Ад усё душы жадаю вам здароўя і шчасця. Няхай новы навучальны год будзе паспяховым і падорыць радасць творчасці і стварэння.
Са святам вас!
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/gramadstva
[2] https://zviazda.by/be/tags/dzen-vedau