Адміністрацыя Прэзідэнта працягвае на планавай аснове ажыццяўляць выязныя прыёмы грамадзян у рэгіёнах. На наступным тыдні яны адбудуцца ў Брэсцкай, Віцебскай і Гродзенскай абласцях і Мінску, паведамляе БЕЛТА.
Так, галоўны саветнік упраўлення пісьмовых і электронных зваротаў галоўнага ўпраўлення па рабоце са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб Адміністрацыі Прэзідэнта МЕЛЯШКЕВІЧ Алена Аляксандраўна прыме грамадзян 5 верасня ў Смаргонскім райвыканкаме з 10.00 да 13.00.
6 верасня памочнік Прэзідэнта — інспектар па Брэсцкай вобласці ГЕРАСІМАЎ Васіль Мікалаевіч правядзе асабісты прыём грамадзян у Высокаўскім гарвыканкаме з 10.00 да 13.00.
У гэты ж дзень памочнік Прэзідэнта — інспектар па Гродзенскай вобласці РАЎНЕЙКА Сяргей Васілевіч прыме грамадзян у Зэльвенскім райвыканкаме з 10.00 да 13.00.
Памочнік Прэзідэнта — інспектар па г. Мінску КАРПЯК Уладзімір Валянцінавіч правядзе прыём грамадзян 6 верасня з 13.00 да 16.00 у адміністрацыі Маскоўскага раёна Мінска.
8 верасня галоўны саветнік упраўлення ідэалогіі і інфармацыйнай палітыкі галоўнага ідэалагічнага ўпраўлення МАРЧАНКА Наталля Міхайлаўна прыме грамадзян у Браслаўскім райвыканкаме з 10.00 да 13.00.
Запісацца на прыём можна па тэлефонах аддзелаў па рабоце са зваротамі грамадзян адпаведных выканаўчых камітэтаў і па тэлефоне адміністрацыі Маскоўскага раёна сталіцы (200-63-96).
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/palityka
[2] https://zviazda.by/be/gramadstva
[3] https://zviazda.by/be/regiyony-0
[4] https://zviazda.by/be/tags/vyyazny-pryyom-gramadzyan
[5] https://zviazda.by/be/tags/administracyya-prezidenta-respubliki-belarus-0