Выставу "Мінск: ад старажытнасці да сучаснаці" адкрые рэктарат БДУ. Урачыстае адкрыццё адбудзецца 6 верасня ў 12 гадзін.
Экспазіцыя, прымеркаваная да святкавання 950-гадовага юбілею сталіцы, раскажа пра гісторыю станаўлення Мінска і яго сённяшні дзень. Тут будуць прадстаўлены звыш за сто тэматычных экспанатаў: кнігі, артэфакты, знойдзеныя на тэрыторыі сталіцы, прадметы гарадскога побыту XVI—XIX стагоддзяў. Сапраўдным эксклюзівам стане дэманстрацыя скарбу сярэбраных манет XVII стагоддзя, знойдзенага ў Мінску ў 60-я гады ХХ стагоддзя.
Акрамя таго, адбудзецца тэатралізаваная інсцэніроўка ўручэння Мінску Магдэбурскага права ў выкананні артыстаў “Майстэрні ўражанняў”. У праграму дня таксама ўключана пешаходная экскурсія па гістарычных мясцінах сталіцы. Для выкладчыкаў і студэнтаў БДУ яе правядзе “Лепшы экскурсавод 2017 года” Сяргей Бусько.
Арганізатарамі мерапрыемства выступілі Саюз жанчын БДУ і першасная арганізацыя універсітэта “Белая Русь”.
Выстава будзе працаваць да 11 верасня ўключна. Уваход свабодны.
Надзея НІКАЛАЕВА
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/950-goddze-minska
[2] https://zviazda.by/be/tags/bdu