Падчас працэдуры мытнага агляду велікагрузнай машыны на пункце пропуску Верхні Церабяжоў беларуска-ўкраінскай мяжы спрацавала сістэма радыеактыўнага папярэджання.
Паводле дакументаў, у прыцэпе-рэфрыжэратары знаходзілася 21 тона замарожаных журавін. Але службовыя асобы праверылі груз больш уважліва і пад журавінамі знайшлі тры тоны чарніц, якія нідзе не былі ўказаныя. Больш за тое, чарніцы так «фанілі», што электроніка няспынна пасылала сігналы. У Столінскім раённым цэнтры гігіены і эпідэміялогіі ўстанавілі факт забруджвання ягад цэзіем-137, які з'яўляецца адным з самых небяспечных радыенуклідаў.
Аўтамабіль з радыеактыўным грузам вернуты на тэрыторыю сумежнай дзяржавы, а па факце кантрабанды лішніх трох тон грузу мытняй распачаты адміністрацыйны працэс.
Святлана ЯСКЕВІЧ
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/svyatlana-yaskevich
[2] https://zviazda.by/be/gramadstva
[3] mailto:уасkеvісh@zvіаzdа.bу
[4] https://zviazda.by/be/tags/charnicy
[5] https://zviazda.by/be/tags/mytnya