Дземідок Прымака, як і яго бацькі, любіць традыцыйныя беларускія танцы! «Лявоніха і полька — вось яго тэма! Раз-два-тры, раз-два-тры, Дзяміда хутчэй лаві!» — піша тата хлопчыка Васіль, які і даслаў гэты здымачак на конкурс.
Шаноўныя мамы і таты, бабулі і дзядулі! Шчыра запрашаем вас прыняць удзел у конкурсе «Беларусікі». Дасылайце здымкі вашых дзетак, унукаў, а можа, нават і праўнукаў (з невялічкім аповедам) на адрас «Звязды». Але адна ўмова — каб, зірнуўшы на фота, адразу ж можна было зразумець, што гэта беларусік. Арыгінальнасць і творчы падыход вітаюцца! Аднаго з герояў, якога мы ўбачым на здымках, чакае прыз!
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/gramadstva
[2] https://zviazda.by/be/syamya-i-demagrafiya
[3] https://zviazda.by/be/tags/syameynaya-gazeta
[4] https://zviazda.by/be/tags/belarusiki-0