У Смаленскай вобласці адбылося дарожна-транспартнае здарэнне, ахвярамі якога сталі пяць нашых суайчыннікаў.
Па інфармацыі тамтэйшых праваахоўнікаў, аварыя адбылася ноччу на 182-м кіламетры трасы М1 Масква—Мінск. Сутыкнуліся два грузавікі і мікрааўтобус з пасажырамі. У бок Масквы рухаўся велікагруз па перавозцы шчэбню. За ім ехаў іншы грузавік. Ён і ўрэзаўся ў велікагруз, пасля чаго ад удару яго вынесла на сустрэчную паласу. Там грузавік сутыкнуўся з мікрааўтобусам, у якім ехалі восем грамадзян Беларусі. Пяць з іх загінулі на месцы. Кіроўца і пасажыр мікрааўтобуса былі шпіталізаваныя. Не пацярпеў толькі адзін з тых, хто знаходзіўся ў салоне: ён накіраваўся дадому. Дарэчы, кіроўца таго грузавіка, які вынесла на сустрэчную паласу, — таксама грамадзянін Беларусі.
Сяргей РАСОЛЬКА
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/syargey-rasolka
[2] https://zviazda.by/be/gramadstva
[3] https://zviazda.by/be/zdarenni
[4] https://zviazda.by/be/tags/dtz