Трэцякурснік эканамічнага факультэта Белдзяржуніверсітэта Мікіта Марчынскі прыняў удзел у QuakeCon. Гэта найбуйнейшы штогадовы турнір, які збірае тысячы кіберспартсменаў з усяго свету: ён паводзіцца ў Даласе, пачынаючы з 1996 года. Гульцы спаборнічаюць у камп’ютарнай гульні Quake Champions, распрацаваная кампаніяй Id Software. Гульнявы працэс заснаваны на бітвах з выкарыстаннем агнястрэльнай ці любой іншай зброі ад першай асобы. Віртуальная бітва доўжыцца каля 10 хвілін.
Мікіта перамог і ў адзіночным, і ў камандным турніры. У фінальным паядынку ён абыграў саперніка з Галандыі з лікам 3:0. А ў камандным баі беларус выступаў разам з кіберспартсменамі з Расіі, Украіны і Галандыі.
Кіберспортам Мікіта Марчынскі займаецца з 11 гадоў. У віртуальным свеце выступае пад нікам “Clawz”. За перамогу ў чэмпіянаце ён атрымаў грашовы грант. Зараз кіберспартсмен ужо распачаў падрыхтоўку да зімовага турніру Dreamhack, які пройдзе у першыя дні снежня ў Швецыі.
Надзея НІКАЛАЕВА
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/kibersport