Да ўвагі мінчан і гасцей сталіцы! Пры падтрымцы Мінскага гарвыканкама ў рамках святкавання 950-годдзя беларускай сталіцы кампанія Wargamіng праводзіць грандыёзнае свята — Дзень танкіста, які сёлета адбудзецца 10 верасня, у нядзелю, у мінскім парку Перамогі. Уваход на мерапрыемства вольны.
У 14:00 у парку пачне работу галоўная сцэна, на якой да 23:00 будуць змяняць адзін аднаго хэдлайнеры, распрацоўшчыкі World of Tanks і ўдзельнікі танкавага турніру. Такім чынам, вы ўбачыце: выступленне DJ Alen, груп ROSTANY, "Ундэрвуд", "Без Білета", 5'NІZZA, Найка Барзова і, вядома ж, зможаце пагутарыць з распрацоўшчыкамі World of Tanks.
У 16:45 на сцэне пройдзе фінал усебеларускага турніру "Час танкаў. Бітва ўзводаў", у якім будуць змагацца каманды Platoon і Loshadka. Пераможца атрымае шанц адправіцца ў лістападзе 2017 года на суперфінал у Екацярынбург. Атрымаць каштоўныя прызы на Дні танкіста змогуць і тыя ўдзельнікі, якія праявяць сябе лепш за ўсіх у зоне асабістага заліку. Для іх будзе абсталявана маштабная гульнявая пляцоўка з 120 камп'ютарамі.
У прамежках паміж турнірамі і ўдзелам у актыўнасцях усіх гасцей свята будзе радаваць велізарная зона фуд-кортаў, якая будзе ўключаць больш за 30 кропак разнастайнага стрыт-фуду: пачынаючы ад дранікаў, бургераў і хот-догаў і заканчваючы рознымі відамі дэсертаў, салатаў, кавы і крафтавага піва. Тых, хто прыйшоў, чакае больш за 45 зон актыўнасці для ўсіх узростаў і на любы густ. Больш інфармацыі можна знайсці на карце мерапрыемства.
Прыходзь з сям'ёй і сябрамі! Слухай музыку, адпачывай, падтрымлівай удзельнікаў!
Падчас Дня танкіста ўсё, што адбываецца, будзе трансліравацца ў прамым эфіры на ўсіх афіцыйных каналах танкавай супольнасці: ВК, ОК, FB, YouTube і Twіtch. Усе ахвотныя змогуць далучыцца да свята ў анлайне, проста перайшоўшы па спасылцы https://www.twіtch.tv/wargamіng_lіve [3].
Дзень танкіста — наша свята!
Іван ХВІР
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/ivan-hvir
[2] https://zviazda.by/be/gramadstva
[3] https://www.twіtch.tv/wargamіng_lіve
[4] https://zviazda.by/be/tags/dzen-gorada-minska