На мінулым тыдні старшыня Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі Міхаіл Мясніковіч прыняў удзел у VІІІ Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі «Традыцыі і сучасны стан культуры і мастацтваў», прымеркаванай да 60-годдзя з дня стварэння Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору імя Кандрата Крапівы Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Ён звярнуўся з вітальным словам да ўдзельнікаў канферэнцыі, а таксама ўручыў ганаровыя граматы Нацыянальнага сходу Беларусі.
У мінскай гарадской ратушы падчас мерапрыемства да 950-годдзя Мінска сенатар сумесна са старшынёй Палаты прадстаўнікоў Уладзімірам Андрэйчанкам уручылі ганаровыя граматы Нацыянальнага сходу Беларусі заслужаным работнікам горада. Парламентарыі таксама перадалі кіраўніцтву мінскіх гарадскіх Савета дэпутатаў і выканаўчага камітэта віншавальны адрас. «Дзякуючы самаадданай і ўпартай працы многіх пакаленняў Мінск з'яўляецца адной з самых дастойных еўрапейскіх сталіц. Багатая гісторыя горада-героя дапаўняецца дагледжанымі зялёнымі тэрыторыямі і жылымі раёнамі. Сёння Мінск — цэнтр дзелавога, палітычнага, навуковага і культурнага жыцця Беларусі, дзе сканцэнтраваны значны эканамічны і інтэлектуальны патэнцыял краіны», — адзначыў Міхаіл Мясніковіч.
Вераніка ПУСТАВІТ
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/veranika-pustavit
[2] https://zviazda.by/be/palityka
[3] mailto:pustavіt@zvіazda.by
[4] https://zviazda.by/be/tags/myascovae-samakiravanne
[5] https://zviazda.by/be/tags/mihail-myasnikovich-2
[6] https://zviazda.by/be/tags/kanferencyya
[7] https://zviazda.by/be/tags/navuka