Пад кіраўніцтвам нацыянальнага каардынатара па дасягненні Мэт устойлівага развіцця (МУР), намесніка старшыні Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Мар'яны Шчоткінай адбылося першае пасяджэнне Савета па ўстойлівым развіцці.
У ходзе мерапрыемства былі разгледжаны пытанні выбудоўвання «беларускай архітэктуры» па дасягненні МУР, міжведамаснага ўзаемадзеяння ў сферы фарміравання нацыянальнай сістэмы паказчыкаў для маніторынгу МУР, а таксама міжнароднага супрацоўніцтва ў гэтай сферы.
Нацыянальны каардынатар праінфармавала ўдзельнікаў аб прадстаўленні на форуме па ўстойлівым развіцці нацыянальнага даклада Рэспублікі Беларусь. Па выніках абмеркавання членамі Савета быў зацверджаны план работы на 2017 год.
Вераніка ПУСТАВІТ
Фота БЕЛТА
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/veranika-pustavit
[2] https://zviazda.by/be/palityka
[3] mailto:pustavіt@zvіazda.by
[4] https://zviazda.by/be/tags/maryana-shchotkina
[5] https://zviazda.by/be/tags/mur
[6] https://zviazda.by/be/tags/pasyadzhenne