Месячнік па ўборцы, прывядзенне ў парадак і азеляненне тэрыторый стартуе ў Мінску з 1 кастрычніка, паведаміла на аператыўнай нарадзе ў мэрыі начальнік упраўлення гарадской гаспадаркі і энергетыкі Мінгарвыканкама Марына Малаева.
Менавіта такая працоўная акцыя традыцыйна арганізуецца восенню, каб падрыхтаваць аб'екты гарадской гаспадаркі да зімы. У прыватнасці, неабходна завяршыць рамонт дарог, комплекснае добраўпарадкаванне дваровых тэрыторый і азеляненне горада. Гарадскія службы разлічваюць на актыўны ўдзел мінчан у мерапрыемствах — кожны жыхар можа далучыцца да пасадкі дрэў і кустоў, навесці парадак у пад'ездзе і двары. Адрасныя планы камунальным службам і адміністрацыям раёнаў неабходна распрацаваць да 25 верасня.
Сяргей КУРКАЧ
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/syargey-kurkach
[2] https://zviazda.by/be/gramadstva
[3] mailto:kurkасh@zvіаzdа.bу
[4] https://zviazda.by/be/tags/mingarvykankam