Адкрыты Кубак Рэспублікі Беларусь па матацыклетным кросе, прысвечаны 90-годдзю ДТСААФ, пройдзе ў Магілёве 16-17 верасня на тэрыторыі "Экстрым-парку", паведамілі ў Магілёўскай абласной арганізацыйнай структуры ДТСААФ.
У спаборніцтвах прымуць удзел каля ста спартсменаў з усіх рэгіёнаў Беларусі, а таксама чакаюцца госці з Расіі, краін Балтыі, Чэхіі і Германіі.
У першы дзень спаборніцтваў адбудуцца заезды ў класах матацыклаў: 50, 65 і 125 куб. см (юніёры), "Юніёр", "матацыкл з каляскай", "квадрацыклы" .17 верасня заезды пройдуць у класах: 85 і 125 куб. см (мужчыны), "Open-B", "Ветэран". Пасля зацвярджэння вынікаў адбудзецца ўзнагароджанне пераможцаў і прызёраў.
"Галоўная мэта спаборніцтваў - далейшае развіццё і папулярызацыя матацыклетнага спорту, як сродкі выхавання і арганізацыі здаровага вольнага часу моладзі, прыцягненне дзяцей і моладзі да заняткаў спортам, падрыхтоўка спартсменаў да ўдзелу ў рэспубліканскіх і міжнародных спаборніцтвах", - адзначылі суразмоўцы.
Арганізатар мерапрыемства - абласная структура ДТСААФ пры падтрымцы Магілёўскага гарадскога выканаўчага камітэта.
БЕЛТА [1]
Спасылкі
[1] http://www.belta.by
[2] https://zviazda.by/be/tags/dtsaaf-0