Інцыдэнт з дзевяцікласнікам, пасля якога ён трапіў у аддзяленне рэанімацыі, адбыўся на станцыі Шабаны 9 верасня, паведамілі ў ГУУС Мінгарвыканкама.
- Непаўнагадовы мінчанін, знаходзячыся на станцыі Шабаны, выпадкова выпусціў свой мабільны тэлефон з пераходнага маста на адзін з вагонаў грузавога цягніка, які стаяў унізе. Забыўшыся пра асабістую бяспеку, падлетак саскочыў з моста ў вагон і атрымаў электратраўмы. З дыягназам «камбінаванае паражэнне» і апёкамі 60% паверхні цела трэцяй ступені яго даставілі ў бальніцу, — распавялі ў ГУУС.
minsknews.by [1]
Спасылкі
[1] http://minsknews.by/blog/2017/09/13/shkolnik-poluchil-elektrotravmu-v-popyitke-dostat-upavshiy-telefon-na-stantsii-shabanyi/
[2] https://zviazda.by/be/tags/zdarenne