Авіякампанія "Белавія" заняла пятае месца ў рэйтынгу авіяперавозчыкаў СНД, якія прапануюць самую смачную ежу.
Склаў рэйтынг сэрвіс падарожжаў tutu.ru [1] на базе водгукаў 22 тыс. авіяпасажыраў, якія ўчынілі падарожжа ў першым паўгоддзі 2017 года.
Першае месца ў топ-10 дасталася авіякампаніі "Узбекістон хава Юлары" (Узбекістан), другое - "Эйр Астана" (Казахстан). Ганаровае трэцяе месца заваявала расійская авіякампанія "АЛРОСА" - турысты высока ацанілі наяўнасць ежы на кароткіх рэйсах. На чацвёртае месца пасажыры паставілі "Эйр Малдову".
У цэлым эксперты tutu.ru, прааналізаваўшы водгукі сваіх карыстальнікаў аб палётах, адзначаюць: "Пасажыры ў палёце заўсёды хочуць есці Калі харчаванне не прадугледжана, то гэта іх вельмі хвалюе. Калі ежа ёсць, то пасажыры хочуць, каб яе было шмат, прычым смачнай ".
БЕЛТА [2]
Спасылкі
[1] http://tutu.ru
[2] http://belta.by
[3] https://zviazda.by/be/tags/belaviya-1