Нацыянальны банк Беларусі з 13 верасня знізіў стаўку рэфінансавання з 12% да 11,5% гадавых.
Сёмае за год зніжэнне стаўкі стала магчымае дзякуючы памяншэнню фактычнай інфляцыі і адсутнасці значных рызык для паскарэння росту цэн у перспектыве. Тэмпы росту грашовай прапановы застаюцца ўмеранымі і адпавядаюць попыту эканомікі на фоне аднаўлення дзелавой актыўнасці, упэўненыя ў Нацбанку.
Акрамя таго, з гэтай даты стаўкі па пастаянна даступных і двухбаковых аперацыях падтрымкі ліквіднасці банкаў знізіліся з 14% да 13% гадавых.
Сяргей КУРКАЧ
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/syargey-kurkach
[2] https://zviazda.by/be/ekanomika
[3] https://zviazda.by/be/tags/stauka-refinansavannya