Міністэрства па падатках і зборах выносіць на грамадскае абмеркаванне праект указа, які рэгулюе ўтрыманне віртуальных ігральных устаноў і правядзенне азартных гульняў у інтэрнэце.
У прыватнасці, праектам дакумента прадугледжваецца, што арганізоўваць і праводзіць азартныя гульні з дапамогай віртуальнай ігральнай установы маюць права толькі тыя, хто атрымаў спецыяльны дазвол (ліцэнзію). Таксама прапануецца вызначыць абавязковыя патрабаванні і ўмовы як для атрымання ліцэнзіі, так і для ўтрымання такой установы.
Акрамя таго, праект указа ўводзіць забарону на допуск у казіно (у тым ліку віртуальнае) асоб, маладзейшых за 21 год. У прыватнасці, у праекце ўказа гаворыцца, што ўлічваючы спецыфіку дзейнасці ў сферы ігральнага бізнесу (высокія рызыкі ўключэння ў азартныя гульні асоб, якія не дасягнулі 18 гадоў, фарміравання ў фізічных асоб гульнявой залежнасці, што негатыўна адбіваецца на псіхічным здароўі чалавека і ў сям'і), а таксама міжнародны вопыт, уводзіцца забарона на допуск у ігральныя ўстановы (віртуальную ігральную ўстанову) і (або) да ўдзелу ў азартных гульнях асоб, якія не дасягнулі 21-гадовага ўзросту.
Сяргей КУРКАЧ
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/syargey-kurkach
[2] https://zviazda.by/be/gramadstva
[3] https://zviazda.by/be/tags/ruletka