Святочныя мерапрыемствы, прысвечаныя Дню бібліятэк, пройдуць 15 верасня ў БДУ. Адкрые праграму ўрачысты сход працоўнага калектыву Фундаментальнай бібліятэкі ўніверсітэта. У гэты дзень найлепшыя супрацоўнікі будуць узнагароджаны падзякамі і ганаровымі граматамі. Афіцыйная частка завершыцца адкрыццём выставы "500-годдзе беларускага кнігадрукавання” і прэзентацыяй “Скарыніяна ў работах супрацоўнікаў БДУ”.
Фундаментальная бібліятэка правядзе ў гэты дзень шэраг акцый для сваіх чытачоў. На тэматычнай сустрэчы “У свята з гарбатай мы не сумуем” кожнаму наведвальніку прапануюць гарачыя напоі і пачастункі. Акцыя “Дзень вернутай кнігі” дазволіць вярнуць нездадзеную ў тэрмін літаратуру без аплаты запазычанасці. Таксама наведвальнікі змогуць падзяліцца з бібліятэкай літаратурай з уласнай кніжнай калекцыі, прыняўшы ўдзел у ініцыятыве “Падары кнігу бібліятэцы".
Для даведкі: Дзень бібліятэк Беларусі адзначаецца ў краіне з 2001 года. У якасці даты святкавання быў абраны дзень заснавання галоўнага кніжнага сховішча краіны — Нацыянальнай бібліятэкі, якая вядзе адлік сваёй гісторыі з 1922 года.
Надзея НІКАЛАЕВА
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/dzen-bibliyatek
[2] https://zviazda.by/be/tags/bdu
[3] https://zviazda.by/be/tags/bibliyateka