Яна прымеркавана да 500-годдзя беларускага кнігадрукавання. У межах акцыі пісьменнікі Гродна правядуць творчыя сустрэчы з чытачамі і прэзентцуюць свае новыя кнігі.
Сёння, 14 верасня, адбудуцца адразу тры сустрэчы ў розных кніжніцах горада. Тых, хто хоча сустрэцца з дзіцячай пісьменніцай Ганнай Скаржынскай-Савіцкай, чакаюць у 12.30 у бібліятэцы № 7, што знаходзіцца па вуліцы Камарова, 5. У бібліятэцы №8 (БЛК, 43) выступіць Людміла Кебіч, а ў бібліятэцы №1, што па вуліцы Даватара, 21, у 14.30 распачнецца творчая сустрэча з Пятром Сямінскім.
Завершыць тыдзень сустрэча з бардам, паэтам Анатолем Апанасевічам і паэтэсай Людмілай Шаўчэнка ў Мастоўскай раённай бібліятэцы. Яе пачатак – а 14-й гадзіне.
grodnonews.by [1]
Спасылкі
[1] mailto:grodnonews.by
[2] https://zviazda.by/be/tags/grodna
[3] https://zviazda.by/be/tags/bibliyateka
[4] https://zviazda.by/be/tags/500-goddze-belaruskaga-knigadrukavannya