Новы завод "БелДжы" пачаў серыйную вытворчасць аўтамабіляў, паведаміў сёння журналістам міністр прамысловасці Віталь Воўк.
"Серыя ўжо пачалася. Мы зараз заканчваем канчатковае выпрабаванне серыі з 222 вырабаў. Ужо спыняцца не будзем", - адзначыў Віталь Воўк.
Адказваючы на пытанне, калі новыя машыны плануецца паставіць у продаж, міністр не выключыў, што гэта можа адбыцца ўжо ў лістападзе. "Да гэтага трэба сур'ёзна падрыхтавацца. Кампанія "Джылі ", завод "БелДжы" надае сур'ёзную ўвагу захаванню карпаратыўных стандартаў. Кліент павінен мець аналагічны доступ да сэрвісу ў любой краіне свету. З дылерамі вядзецца размова. Калі яны зараз не могуць гэта забяспечыць, то павінны гарантаваць, што да канца года гэта зробяць. Галоўнае, каб спажывец быў задаволены", - падкрэсліў міністр.
Як паведамлялася, праектная магутнасць новага завода пад Барысавам на першым этапе складзе 60 тыс. машын у год.
БЕЛТА [1]
Спасылкі
[1] http://www.belta.by/
[2] https://zviazda.by/be/tags/beldzhy
[3] https://zviazda.by/be/tags/autamabil
[4] https://zviazda.by/be/tags/vital-vouk