Падстаў для росту цэн у Беларусі няма. Аб гэтым кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння, даючы згоду на назначэнне новых кіраўнікоў мясцовай вертыкалі ўлады.
Прэзідэнт акцэнтаваў увагу на неабходнасці кантролю сітуацыі ў сферы цэнаўтварэння. "Вы павінны бачыць - няхай гэта людзі будуць вас інфармаваць, кантралёры вашыя, падключыце прафсаюзы (яны вельмі эфектыўна гэта робяць). Яны вам падкажуць", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.
"Вы папярэдзьце ўсіх, хто ў вас займаецца продажамі, а потым, атрымаўшы інфармацыю, праверце і здыміце камусьці галаву, калі ён неабгрунтавана задзірае цэны", - дадаў кіраўнік дзяржавы.
У цэлым Аляксандр Лукашэнка параіў акуратна падысці да гэтага пытання. "Зрабіце так, каб прадпрыемствы не згарнулі сваю працу. Але ў той жа час вы павінны бачыць, што ў нас сёння няма падстаў для росту цэн. Наадварот, інфляцыя ў нас скарачаецца. Хоць бы заслупаваць на гэтым узроўні, які мы маем. Гэта таксама ваша пытанне ", - адзначыў Аляксандр Лукашэнка.
БЕЛТА [1]
Спасылкі
[1] http://www.belta.by
[2] https://zviazda.by/be/tags/inflyacyya
[3] https://zviazda.by/be/tags/aliaksandr-luka%C5%A1enka