Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка 14 верасня разгледзеў кадравыя пытанні.
Кіраўнік дзяржавы назначыў:
- Худыку Андрэя Паўлавіча - міністрам прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя;
- Калесніка Валерыя Георгіевіча - Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Інданезія і па сумяшчальніцтве ў Малайзіі, Рэспубліцы Сінгапур і Рэспубліцы Філіпіны;
- Алейніка Сяргея Фёдаравіча - пастаянным прадстаўніком Рэспублікі Беларусь пры Міжнароднай марской арганізацыі па сумяшчальніцтве;
Прэзідэнт таксама даў згоду на назначэнне:
- Гарбачова Андрэя Аляксеевіча - старшынёй Буда-Кашалёўскага райвыканкама;
- Байковай Веранікі Анатольеўны - старшынёй Лоеўскага райвыканкама;
- Палуянава Віктара Васільевіча - старшынёй Акцябрскага райвыканкама;
- Алейнікава Дзмітрыя Вадзімавіча - старшынёй Светлагорскага райвыканкама;
- Дзенгалёва Генадзя Іванавіча - старшынёй Барысаўскага райвыканкама;
- Карповіча Мікалая Мікалаевіча - старшынёй Старадарожскага райвыканкама;
- Казлова Віталя Мікалаевіча - старшынёй Чэрвеньскага райвыканкама;
- Бачкова Дзмітрыя Уладзіміравіча - старшынёй Крычаўскага райвыканкама;
- Матусевіча Дзмітрыя Феафанавіча - намеснікам міністра эканомікі;
- Шчарбакова Сяргея Сяргеевіча - намеснікам старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях;
- Бабыра Ігара Міхайлавіча - генеральным дырэктарам ААТ "Гродна Азот";
- Астрэйкі Аляксандра Вячаслававіча - членам Брэсцкага аблвыканкама;
- Мурашкіна Аляксандра Андрэевіча - членам Брэсцкага аблвыканкама.
БЕЛТА