Серыя “Светлыя знакі: паэты Кітая”, якую развівае і пашырае па даручэнню міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь Выдавецкі дом “Звязда”, у многім не адбылася б, калі б ёй не апекаваўся Міжнародны рэдакцыйны савет. У яго ўваходзяць пісьменнікі, кнігавыдаўцы, перакладчыкі не толькі з Беларусі і Кітая, але і з іншых краін свету. З Расіі, Азербайджана, Казахстана… Днямі прынята рашэнне аб уключэнні ў склад Міжнароднага рэдакцыйнага савета серыі “Светлыя знакі: паэты Кітая” загадчыка аддзела аналітыкі і знешніх літаратурных сувязяў Інстытута літаратуры і мастацтва імя М. А. Ауэзава Міністэрства адукацыі і навукі Рэспублікі Казахстан кандыдата філалагічных навук Святланы Віктараўны Ананьевай.
Святлана Ананьева – аўтар і генератар многіх творчых, навуковых праектаў, якія звязаны з параўнальным літаратуразнаўствам. Дзякуючы казахскаму літаратуразнаўцу і мы, з Беларусі, зазіраем у невядомыя дагэтуль прасторы кітайскага мастацкага слова. Святлана Ананьева напісала грунтоўнае даследванне пра кітайскага перакладчыка і паэта Гао Мана, яго повязь з класікам казахскай літаратуры Абаем. Па яе ініцыятыве Мікола Мятліцкі пераклаў на беларускую мову верш Гао Мана пра Абая. Святлана Ананьева часта выступае ў беларускім друку, з'яўляецца аўтарам беларускіх літаратурна-мастацкіх і грамадска-палітычных перыядычных выданняў “Беларуская думка”, “Нёман” [4], “Літаратура і мастацтва” [5].
Алесь Карлюкевіч
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/author/ales-karlyukevich
[2] https://zviazda.by/be/u-svece
[3] https://zviazda.by/be/vestki-z-kitaya-0
[4] http://zviazda.by/be/edition/nyoman
[5] http://zviazda.by/be/edition/litaratura-i-mastactva
[6] https://zviazda.by/be/vestki-z-kitaya