Ранкам у нядзелю ратавальнікам Мазырскага раёна паступіла паведамленне: у лясным масіве каля пасёлка Сасновы ўпаў, як меркавалася, самалёт.
На месцы высветлілася, што звышлёгкі самалёт Х-32 «Бакас» падчас палёту над Бакоўскім лясніцтвам здзейсніў вымушаную пасадку з-за рэзкага змянення ветру. Па словах 49-гадовага пілота, пры палёце на вышыні 15 метраў ад крон дрэў ім было прынята рашэнне аб аварыйнай пасадцы з-за ўмоў надвор'я. На борце апроч яго знаходзіўся пасажыр, абодва не пацярпелі.
Звышлёгкі самалёт Х-32 «Бакас» праводзіў работы па апырскванні лясоў. У выніку вымушанай пасадкі ён атрымаў нязначныя пашкоджанні фюзеляжа і крылаў. Вядуцца работы па высвятленні прычын здарэння і далейшай транспарціроўкі лятальнага апарата.
Сяргей РАСОЛЬКА
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/syargey-rasolka
[2] https://zviazda.by/be/gramadstva
[3] https://zviazda.by/be/zdarenni
[4] https://zviazda.by/be/tags/zdarenne
[5] https://zviazda.by/be/tags/samalyot
[6] https://zviazda.by/be/tags/mazyr
[7] https://zviazda.by/be/tags/mns