Яшчэ не высахлі слёзы па ахвярах аварыі на чыгуначных пуцях у Іванаўскім раёне, як прыйшло новае паведамленне пра трагедыю. Гэтым разам бяда здарылася ў Баранавічах.
Афіцыйны прадстаўнік Брэсцкага абласнога УУС Сяргей ДУЧЭНКА паведаміў, што недалёка ад станцыі Баранавічы-Цэнтральныя пуцявой машынай (цеплавоз і дзве платформы) быў смяротна траўмаваны жыхар вёскі Лясная. У выніку аварыі 18-гадовы хлопец застаўся без ног, яму адарвала пальцы на адной з рук, таксама была зафіксавана чэрапна-мазгавая траўма. Пацярпелага даставілі ў бальніцу, дзе яму правялі неабходныя аперацыі, але ў ноч на аўторак хлопец памёр.
Юнак вучыўся ў Мінскім птк чыгуначнага транспарту і ўжо хутка сам павінен быў сачыць за бяспечнымі паводзінамі на чыгунцы. Але трапіў пад састаў, калі ішоў па пуцях у навушніках, таму і не пачуў набліжэння машыны.
Святлана ЯСКЕВІЧ
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/svyatlana-yaskevich
[2] https://zviazda.by/be/gramadstva
[3] https://zviazda.by/be/zdarenni
[4] https://zviazda.by/be/tags/chygunka
[5] https://zviazda.by/be/tags/zdarenni